Клуб адкрыўся ў рамках беларускай рэспубліканскай Лігі дэбатаў, арганізаванай РГА "Белая Русь". Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 14 да 31 года, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці.
Абласны маладзёжны Дэбатны клуб пры Купалаўскім універсітэце – гэта добраахвотнае аб'яднанне моладзі Гродзенскай вобласці, якое ажыццяўляе развіццё талерантнасці, навыкаў аратарскага майстэрства, логікі, крытычнага мыслення і лідарскіх якасцей моладзі.
Запрашаем усіх жадаючых уступіць у Дэбатны клуб, падчас якога будуць праходзіць гульні. Іх сутнасць такая: дзве якія даказваюць пэўную ісціну каманды і дзве цалкам яе адмаўляюць, спрабуюць публічна пераканаць у сваёй правасці суддзю.
Усе гульні накіраваны на развіццё крытычнага мыслення, аратарскіх здольнасцей, камунікатыўных навыкаў членаў Дэбатнага клуба, а таксама на павышэнне прафесійных і асобасных кампетэнцый, канкурэнтаздольнасці моладзі ў інтарэсах сацыяльнага, культурнага, эканамічнага развіцця вобласці.
Дадатковая інфармацыя аб дзейнасці абласнога Дэбатнага клуба размешчана ў ПАЛАЖЭННІ, а таксама ў ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ Абласной лігі дэбатаў. Форму заявы можна спампаваць ТУТ.
Дадатковую інфармацыю аб дзейнасці Дэбатнага клуба можна атрымаць у аддзеле падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю па адрасе вул. Ажэшкі, 22 каб.308, тэл. 39 72 09.