На працягу чатырох дзён кандыдат матэматычных навук, дацэнт, дэкан Бізнес-школы, кіраўнік цэнтра дыстанцыйнага навучання Стамбульскага ўніверсітэта Медыпаль Гекхан Сілахтарогл прачытае лекцыі нашым студэнтам і азнаёміцца з патэнцыялам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Адкрыла рабочы візіт сустрэча Гекхана Сілахтараглу і першага прарэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыя Раманоўскага, у якой таксама прынялі ўдзел Марына Карпіцкая, дэкан факультэта эканомікі і кіравання, Юрый Гняздоўскі, дэкан педагагічнага факультэта, Алена Лівак, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Аляксандр Варанцоў, дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Марына Калацэй, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення, Вольга Мінава, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, Вольга Пяркова, старшы выкладчык кафедры замежных моў, перакладчык.
Удзельнікі сустрэчы расказалі аб рабоце факультэтаў і структурных падраздзяленняў, аб тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце, і выказалі надзею на цеснае супрацоўніцтва.
Запрошаны прафесар прачытае лекцыі для студэнтаў на такія тэмы, як "Праблемы бяспекі ў сетках" па дысцыпліне "Асновы сеткавых тэхналогій", "Асновы кіравання праектамі" па дысцыпліне "Камп'ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі". А таксама правядзе лабараторныя і практычныя заняткі.
Візіт праходзіць у рамках праграмы "Запрошаны прафесар", а прымаючым стаў факультэт эканомікі і кіравання.
Даведка
Стамбульскі ўніверсітэт Медыпаль супрацоўнічае з універсітэтамі такіх краін, як Швецыя, Чэхія, Італія, Польшча, Румынія, Славакія, Сербія, Германія, Партугалія, Балгарыя, Данія, Іспанія ў рамках праграм акадэмічнага абмену.