На пасяджэнні Савета, якое адбылося 27 красавіка, па добрай традыцыі ўшаноўвалі купалаўцаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці. Асаблівай часткай мерапрыемства стала ўрачыстае ўручэнне атэстата Ганаровага прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы дырэктару Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару Сяргею Маскевічу.
Звяртаючыся да членаў савета, рэктар ГрДУ імя Які Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што самае галоўнае багацце, найвышэйшае дасягненне 82-гадовай гісторыі станаўлення і развіцця нашага ўніверсітэта – гэта людзі, іх вопыт, веды, асабістыя перамогі.
– Сёння выдатная нагода выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто многія гады сваёй штодзённай працай уносіў і ўносіць бясцэнны ўклад у развіццё Купалаўскага ўніверсітэта. Традыцыя прысваення выдатным вучоным і грамадскім дзеячам звання "Ганаровы прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы" стала асаблівым сімвалам прызнання бясспрэчных заслуг, накіраваных на ўмацаванне і развіццё акадэмічных традыцый, карпаратыўнай культуры, навукова-дыдактычнай пераемнасці вышэйшай школы, - падкрэсліла Ірына Фёдараўна.
Прафесар Сяргей Маскевіч зрабіў вялікі ўклад у развіццё Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у павышэнне яго аўтарытэту на міжнароднай арэне. Ён адзначыў, што для яго вялікі гонар насіць званне "Ганаровага прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы".
Таксама на савеце Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў узнагароджаны загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Юрый Сак за плённую, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ва ўніверсітэце.
Падзяка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовае і плённае супрацоўніцтва па арганізацыі і развіцці даследчай дзейнасці навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскага раёна была выказана загадчыку кафедры рускай філалогіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Іне Бубновіч, дырэктару навуковай бібліятэкі Мікалаю Грынько, загадчыку кафедры англійскай філалогіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Жанне Караткевіч, дацэнту кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдату гістарычных навук Сяргею Амельку, загадчыку кафедры батанікі, доктару біялагічных навук, дацэнту Алегу Созінаву.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, значны ўклад у захаванне і развіццё традыцый факультэта эканомікі і кіравання былі ўзнагароджаны Ніна Анішчык, студэнтка 1 курса; Вікторыя Вербаль, студэнтка 4 курса.
За поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта граматай ГрДУ імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны Анастасія Акула, студэнтка 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Валянціна Бабкова, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Вікторыя Гулер, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры; Вольга Жыбко, студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта; Ганна Малашэня, студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну; Таццяна Масюк, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта; Вікторыя Садчанка, студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі; Юлія Свістунова, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання; Кацярына Шэўчык, студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну; Юлія Шчэрба, студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта; Ніна Шынкевіч, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта.