Сваёй асноўнай задачай аб'яднанне "Белая Русь" лічыць кансалідацыю грамадства і ўсіх канструктыўных сіл. Падзеі апошніх гадоў паказалі, да чаго можа прывесці раз'яднанасць, сацыяльнае напружанне, неразуменне ў грамадстве.
Члены арганізацыі займаюцца дабрачыннасцю, з'яўляюцца ініцыятарамі розных сацыяльных праектаў. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адна з самых вялікіх пярвічак сярод устаноў адукацыі Ленінскага раёна, і ў цэлым наша ВНУ цесна супрацоўнічае з арганізацыяй. Таму не выпадкова, што чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя прайшла на базе Купалаўскага ўніверсітэта, а членам прэзідыума стала рэктар Ірына Кітурка.
Як адзначыла Ірына Фёдараўна, пярвічкі грамадскіх арганізацый ва ўніверсітэце працуюць для карысці агульнай справы, да ўсіх задач падыходзяць сур'ёзна і не працуюць проста для галачкі. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да "Белай Русі" ГрДУ імя Янкі Купалы.
Таксама ў нашым універсітэце ў верасні мінулага года была закладзена новая традыцыя. Ірына Кітурка ўручыла моладзі “Летапіс пярвічнай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы РГА “Белая Русь”. Рэктар падкрэсліла, што ва ўніверсітэце шануюць традыцыі і беражліва захоўваюць гісторыю.