У магілёўскім парку Падніколле 12 мая стартаваў фінал рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх сем'яў "Шчаслівыя разам".
У гэтым годзе ўдзельнікамі фінальнага спаборніцтва сталі восем сем'яў з розных абласцей і ўніверсітэтаў краіны. Купалаўцы ў іх ліку! Нашу alma mater прадстаўляе сям'я Турок. Кацярына студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта, а Дзмітрый - курсавы афіцэр батальёна курсантаў.
Пары выпрабуюць свае сілы ў планаванні сямейнага бюджэту, а таксама ў творчых спаборніцтвах "Святочная вячэра", "Святочная сервіроўка стала", "Умелыя рукі", "Дрэва пакаленняў".
Фінальны этап спаборніцтваў пройдзе 14 мая. Конкурсаў будзе два, і маладым сем'ям трэба будзе падключыць усе свае рэзервы, каб забраць тытул пераможцы. Пары прадставяць візітную картку сям'і ў конкурсе "Ты памятаеш, як усё пачыналася?" і прадэманструюць свае ўменні ў спаборніцтве "Сям'я талентамі багатая".
Хварэем за нашых!