З 23 мая ў Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным універсітэце ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар" працуе загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун.
Наталля Башун чытае аўтарскія курсы лекцый па фізіялогіі харчавання і біяэтыцы ў біялогіі. Студэнты Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута змаглі азнаёміцца з ацэнкай нутрытыўнага статусу розных узроставых груп насельніцтва па суме інтэгратыўных паказчыкаў.
Таксама слухачы даведаліся аб распрацоўцы тэхналогіі вытворчасці функцыянальных прадуктаў, якія валодаюць імунамадулюючымі ўласцівасцямі, аб вызначэнні рацыянальных дазовак узбагачаючых кампанентаў пры стварэнні рэцэптур страў і вырабаў, азнаёміліся з ацэнкай харчовай і біялагічнай каштоўнасцю, спажывецкіх уласцівасцей вырабаў.
У рамках стажыроўкі таксама абмеркаваны напрамкі навуковага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў функцыянальнага харчавання, арганізацыя летніх школ і напрамкі сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў.