У рамках супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч “Кніга пра цуды”, якая прысвечана абразу Божай Маці “Усецарыца” ў храме святога Арханёла Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы.
Што такое цуд? Ці ёсць алгарытм, які да яго вядзе, з кім здараюцца цуды, як да іх ставяцца ў хрысціянскім свеце – гэтыя пытанні аўтар задае людзям, якія дзякуюць за дапамогу Багародзіцы перад яе цудатворным абразам «Усецарыца» ў храме святога Арханёла Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы.
Гэта прэзентацыя была арганізавана сумесна з протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым, настаяцелем Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы, каардынатарам супрацоўніцтва паміж Гродзенскай еапрхіяй і Купалаўскім універсітэтам. На сустрэчы прысутнічаў іерэй храма Міхала Арханёла ў вёсцы Сынкавічы Віталь Шастыр, які расказаў пра гісторыю царквы абарончага тыпу і пра з'яўленне абраза ў храме.
Азнаёміцца з кнігай можна ў навуковай бібліятэцы.