Мерапрыемства праходзіла на базе Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута ў канцы траўня і было прысвечана міжнароднаму году фундаментальных навук у інтарэсах устойлівага развіцця (ЮНЕСКА).
У навуковым форуме ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар" прыняла ўдзел загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун. Яна выступіла з лекцыямі па фізіялогіі харчавання, біябяспецы і біяэтыцы ў біятэхналогіі. Акрамя таго, Наталля Зігмунтаўна зачытала прывітальны адрас ад рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітуркі, стала ўдзельнікам пленарнага і секцыйнага пасяджэнняў, дзе выступіла з дакладам, удзельнічала ў абмеркаваннях.
У рамках Тыдня навукі адбыўся конкурс юных хімікаў, а Міжнародны форум "Маладыя вучоныя" прайшоў у горным Бастанлыцкім раёне Узбекістана.
Несумненна, сумесныя адукацыйныя праграмы паміж Купалаўскім універсітэтам і Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытутам садзейнічаюць паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове прынцыпаў роўнасці, узаемаразумення і павагі.