Гуманітарны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы” прыняў удзел у другім міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства “Майстры Шаўковага шляху” ў дзвюх кампетэнцыях: “Дызайн” і “Дашкольная адукацыя” па накірунках вакал і малюнак. Конкурс прайшоў у Пекіне з 30 мая па 3 чэрвеня. Купалаўцы далучыліся да яго анлайн.
Конкурс стаў пляцоўкай для дэманстрацыі якасці дашкольнай адукацыі ў прафесійных каледжах розных краін. Дыялог культур садзейнічаў інтэрнацыяналізацыі прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў дашкольнай адукацыі.
Дзякуючы конкурсу, навучэнцы каледжа змаглі прадэманстраваць свае прафесійныя кампетэнцыі, раскрыць таленты, пераканацца ў правільнасці выбранай прафесіі. Кожная праца канкурсанта была ўнікальная, арыгінальная і прадуманая.
.