Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 14 чэрвеня. Міністэрствам адукацыі 29 марата прынята пастанова № 58 "Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2022 годзе".
Дакументам вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання
14 чэрвеня - беларуская мова;
16 і 17 чэрвеня - руская мова;
19 чэрвеня - грамадазнаўства;
21 і 22 чэрвеня - матэматыка;
24 чэрвеня - біялогія;
26 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
28 чэрвеня - хімія;
30 чэрвеня - фізіка;
2 ліпеня - гісторыя Беларусі;
4 ліпеня - геаграфія;
6 ліпеня - сусветная гісторыя (найноўшы час).
Вызначаны таксама рэзервовыя дні правядзення ЦТ:
12 і 14 ліпеня - па беларускай і рускай мовах;
12 і 16 ліпеня - па астатніх прадметах.
Дакументам устаноўлены пералік устаноў адукацыі ў кожнай з абласцей і горадзе Мінску, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яе праходжання.
Час працы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання - з 9.00 да 19.00 (у суботнія дні (14, 28 мая) - з 9.00 да 18.00).
Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні - з 2 па 7 ліпеня (у суботу 2 ліпеня - з 9.00 да 18.00).
Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні - 11.00.
База даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання".