Аўтапрабег адбудзецца 22 чэрвеня і аб'яднае ў сваім маршруце вёскі Партызанская і Княжаводцы, якія пацярпелі ад злачынстваў фашысцкіх захопнікаў.
Памятнае мерапрыемства пачнецца з мітынгу на Плошчы ўніверсітэцкага флага, дзе купалаўцы аддадуць даніну памяці ахвярам карнікаў. Затым, выкладчыкі і студэнты, кіраўніцтва ўніверсітэта выкладчыкі і студэнты адправяцца ў пацярпелыя вёскі, каб ускласці кветкі ў памяць аб загінуўшых там жыхарах.
Вогненныя раны спаленых вёсак ніколі не гояцца да канца... Не могуць сысці бясследна ў стагоддзі загубленыя жыцці. У вёсцы Партызанская (Пузавічы) Гродзенскага раёна ў ліпені 1943 года падчас каральнай аперацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі знішчаны каля 500 чалавек, у тым ліку каля 230 дзяцей, сярод забітых апынуліся нават груднічкі.
Вёска Княжаводцы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці перад Вялікай Айчыннай вайной налічвала 260 двароў і 1020 жыхароў. Раніцай 23 ліпеня 1943 года населены пункт акружылі, а ўсіх вяскоўцаў сагналі ў два хлявы на ўскраіне і расстралялі. Вёска была абрабавана і спалена дашчэнту. У 1958 годзе на месцы масавага пахавання мірных жыхароў пастаўлены помнік-скульптура жанчыны «Журботная маці».
Абедзве вёскі былі адноўлены, але сляды разлітай крыві ніколі не сатруцца.
Мітынг пачнецца ў 11.40, старт аўтапрабегу прызначаны на 12.20.