Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі рэктар Ірына Кітурка і 9 лепшых выпускнікоў, якія пакарылі нямала вяршыняў у розных сферах.
Ва ўрачыстым вальсе кружыліся выпускнік факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Бязмен, выпускнік ваеннага факультэта Яўген Макарук, выпускнік факультэта эканомікі і кіравання Роберт Міхалюк, выпускнік фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыл Саковіч, выпускніца юрыдычнага факультэта Вольга Гайко, выпускніца факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму юрыдычнага факультэта Аляксандра Карых, выпускніца факультэта фізічнай культуры Ганна Траўкова і выпускніца педагагічнага факультэта Таццяна Чапля.
Удзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў усклалі кветкі да абеліска "Мінск - горад-герой". Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, рэктары ўніверсітэтаў, выпускнікі 2022 г. – прадстаўнікі ўсіх ВНУ рэспублікі – ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі прайшоў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка. У яго рамках адбылася святочная праграма і цырымонія ўзнагароджання найлепшых выпускнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і іх педагогаў.