Пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі прайшло на базе ВДУ імя П.М .Машэрава ў Віцебску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: начальнік упраўлення адукацыі і сацыякультурнай сферы Апарату Савета Міністраў Іосіф Пяткевіч, Старшыня прафсаюза работнікаў навукі і адукацыі Таццяна Якубовіч, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, старшыня Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў, члены Рэспубліканскага савета рэктараў.
На парадку дня было абмеркаванне пытанняў развіцця міжнароднай дзейнасці УВА і нарошчванне экспарту адукацыйных паслуг. Павышэнне канкурэнтаздольнасці вышэйшай адукацыі на міжнароднай арэне вызначана адной з асноўных задач развіцця беларускай прафесійнай адукацыі ў Дзяржаўнай праграме "Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2021-2025 гады" і Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года.
У якасці паказчыкаў, якія характарызуюць дасягненне мэт, - доля УВА, якія ўвайшлі ў 5000 лепшых універсітэтаў свету па міжнародных рэйтынгах, і колькасць замежных навучэнцаў ва ўстановах адукацыі.