Прыёмная кампанія - 2022 стартавала ў ССНУ 20 ліпеня, аднак у сценах Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта актыўна ідзе прыём дакументаў і праводзяцца кансультацыі для абітурыентаў па пытаннях паступлення.
У першыя два дні прыёму дакументаў Гуманітарны каледж выбралі 170 абітурыентаў, якія вырашылі стаць часткай дружнай Купалаўскай сям'і. Найбольшая колькасць дакументаў пададзена на спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя" - 68 чалавек. На спецыяльнасць "Фізічная культура" падалі дакументы 40 абітурыентаў, "Дызайн (графічны)" - 29 чалавек. Высокую цікавасць у будучых навучэнцаў выклікаюць спецыяльнасці "Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання" - 17 чалавек, "Музычная адукацыя" - 10 чалавек, "Турызм і гасціннасць" - 6 чалавек.
Дзверы каледжа для абітурыентаў і іх бацькоў адчынены з 9:00 да 18.00 з панядзелка па суботу!
Мы чакаем вас, дарагія сябры!