У штодзённай дапамозе ў арганізацыі жыццядзейнасці, захаванні дысцыпліны і рэжыму навучальных заняткаў маюць вострую патрэбу навучэнцы, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Такім чынам, прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з кваліфікацыяй "Выхавальнік" для персанальнага суправаджэння такіх навучэнцаў - надзённая неабходнасць.
Падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці "Педагагічнае суправаджэнне" дасць магчымасць стварыць належныя ўмовы для развіцця індывідуальных і творчых здольнасцей, пазнавальных інтарэсаў, фізічнай падрыхтоўкі, карэкцыі асаблівасцей псіхафізічнага развіцця навучэнцаў.
Зыходзячы з перспектыў развіцця сістэмы адукацыі і прапаноў арганізацый-заказчыкаў кадраў, можна гаварыць аб запатрабаванасці кадраў гэтай кваліфікацыі. Выпускнікі атрымаюць магчымасць працаўладкавацца не толькі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, але і ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічных цэнтрах з прытулкам і іншых установах адукацыі, якія рэалізуюць праграмы выхавання.
У вучэбнай праграме спецыяльнасці «Педагагічнае суправаджэнне»–дысцыпліны «Асновы агульнай паталогіі», «Асновы дэфекталогіі», «Асновы спецыяльнай псіхалогіі», «Асновы карэкцыйнай педагогікі», «Асновы методыкі карэкцыйнага навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», «Суправаджэнне дзяцей з аўтыстычнымі парушэннямі». Практыка-арыентаваныя заняткі па суправаджэнні дзяцей, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, арганізуюцца ў групах падоўжанага дня, у цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, у школах-інтэрнатах, у сацыяльна-педагагічных цэнтрах з прытулкам.
Каб паступіць на спецыяльнасць "Педагагічнае суправаджэнне", абітурыент прад'яўляе дакумент аб адукацыі і медыцынскую даведку ўстаноўленага ўзору.
Кантактныя тэлефоны:
+375 1512 6 77 25
Акаўнт у Instagram @volk_kol