Германія, Італія, Венесуэла, Славенія - краіны, якія прадстаўлялі на тэматычным мерапрыемстве слухачы Летняй школы.
Летняя школа рускай мовы па сутнасці сваёй унікальная. Інтэрнацыянальны вечар з'яўляецца своеасаблівай кульмінацыяй адукацыйнага праекту. Да гэтага вечара слухачы рыхтаваліся цягам тыдня. Вызначыць краіну для прэзентацыі дапамагла латарэя. Вельмі цікава, калі ўдзельнікі Летняй школы расказваюць не пра сваю краіну, а пра радзіму адзін аднаго.
–Інтэрнацыянальны вечар па-сапраўднаму гуртуе ўдзельнікаў адукацыйнага праекта і яго арганізатараў. Павага да нацыянальных асаблівасцей і традыцый – адзін з прынцыпаў паспяховай міжкультурнай камунікацыі, - адзначыла Ірына Краскоўская старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Інтэрнацыянальны вечар, акрамя прэзентацыі краін, стаў самым сапраўдным гастранамічным падарожжам для ўдзельнікаў. Ім удалося паспрабаваць розныя нацыянальныя стравы і адчуць атмасферу краіны, якой страва належыць.
На апошнім тыдні навучання ў Летняй школе рускай мовы ўдзельнікаў чакае насычаная праграма. Яны пабываюць на экскурсіі ў музеі мінералаў "Карат", наведаюць майстар-клас па вырабе беларускага сувеніра і пазнаёмяцца з беларускім кінематографам.
Вывучаць рускую мову ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы замежныя госці будуць да 13 жніўня.