Падчас мерапрыемства па добраўпарадкаванні горада студэнты і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта навялі парадак на двух дзясятках пахаванняў.
28 кастрычніка купалаўцы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курган Славы і пахаванняў, размешчаных на могілках па вуліцы Антонава - помнікаў гісторыі, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, узяліся за добраўпарадкаванне помнікаў.
Паводле слоў Таццяны Баярчук, старшага выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, гэтыя аб'екты для добраўпарадкавання былі выбраны не выпадкова. У Год гістарычнай памяці важна як ніколі памятаць гісторыю, шанаваць спадчыну нашых продкаў. Дзякуючы мерапрыемствам такога кшталту мы ўносім уклад у захаванне гістарычнай памяці. Бо захоўваючы гісторыю, мы будуем будучыню.
Як адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Канстанцін Жукоўскі, такія мерапрыемствы не толькі садзейнічаюць добраўпарадкаванню горада, але і дазваляюць згуртаваць студэнтаў, нагадваюць аб важнасці беражлівых адносін да гістарычнага мінулага.