Доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Мартыненка 25-26 красавіка прыняў удзел у рабоце XIII Еўразійскага эканамічнага форуму моладзі ў якасці сустаршыні Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ студэнтаў "Права і бізнес: эвалюцыя і інавацыі".
Форум аб'яднаў удзельнікаў са 108 краін: у Екацярынбург з'ехаліся школьнікі, студэнты, чыноўнікі і прадпрымальнікі, навукоўцы і дыпламаты - усяго каля 12 тысяч чалавек. Тэмай гэтага года стаў "Шматпалярны свет у фокусе новай рэчаіснасці".
Экспертная дзейнасць прадстаўніка Купалаўскага ўніверсітэта Ігара Мартыненкі высока адзначана аргкамітэтам Еўразійскага эканамічнага форуму, сведчаннем чаго з'яўляецца ліст падзякі рэктара Уральскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, прафесара Якава Сіліна.