Купалаўцы выступілі экспертамі ў рамках рэалізацыі праекта Расійскага навуковага фонду.
Учора, 18 верасня, адбылася відэаканферэнцыя супрацоўніка навуковай групы Уральскага федэральнага ўніверсітэта Алены Кеммет з прадстаўнікамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юліяй Ярмак, загадчыцай кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, і Наталляй Улейчык, намеснікам дэкана па навуковай рабоце, дацэнтам кафедры ўсеагульнай.
У ходзе навуковай дыскусіі ў рамках праекта «Навуковае настаўніцтва: інстытуцыйныя мадэлі, прафесійныя ролі і паўсядзённыя практыкі» былі закрануты розныя пытанні форм арганізацыі НДРС на факультэце, таксама абмяркоўваліся істытуцыйныя практыкі навуковага настаўніцтва і існуючыя на факультэце навуковыя школы.
Эксперты расказалі пра дакументы, якія рэгламентуюць работу навуковага супрацоўніка і студэнта, пра фінансавыя і іншыя спосабы стымулявання гэтага віду дзейнасці.
Наталля Леанідаўна падзялілася сваім педагагічным вопытам у ролі навуковага настаўніка. Яна адзначыла важнасць двухбаковай камунікацыі ў гэтым працэсе як для студэнта, так і для выкладчыка.
У сваю чаргу, Юлія Генадзеўна расказала аб прымяняемых формах і спосабах уключэння ў навуковую дзейнасць студэнтаў-замежнікаў.
Больш падрабязна азнаёміцца з матэрыяламі відэаканферэнцыі можна ТУТ.