Міністэрства абароны запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе "Беларусь памятае…", прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Конкурс накіраваны на фарміраванне ў грамадзян Рэспублікі Беларусь патрыятычнай свядомасці, высокіх духоўна-маральных якасцей, паважлівага стаўлення да гістарычнай памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, укладзе беларусаў у перамогу над фашызмам, гісторыі і традыцыям Узброеных Сіл, а таксама на выхаванне асабістай адказнасці за забеспячэнне бяспекі і абароны Айчыны.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца толькі фотаработы, прысвечаныя 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нейкіх іншых патрабаванняў да здымкаў няма, таму ўдзельнікі могуць максімальна праявіць сябе і прадэманстраваць свой крэатыў.
Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе накіроўваюць свае фотаработы ў адборачную камісію з дадаткам заяўкі ў адвольнай форме, у якой указваюцца: прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку (калі такое маецца) аўтара, назва (кароткае апісанне) фотаработы, нумар кантактнага тэлефона, адрас электроннай пошты аўтара (пры наяўнасці) у тэрмін да 3 чэрвеня 2024 года.
Конкурсныя фотаработы накіроўваюцца на адрас: 220029, г. Мінск, вул. Багдановіча, 29, дзяржаўная ўстанова «Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Ваяр» ці на адрас электроннай пошты news@mod.mil.by (з паметкай "На конкурс фотаработ"). Нумар тэлефона для даведак – (17) 297 15 09.
Больш падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца ТУТ.