З 06 па 10 чэрвеня прарэктар па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Башун прымала ўдзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Асноўныя напрамкі "зялёнай" эканомікі: эка-, нана-, бія- і інфармацыйныя тэхналогіі" ў Ашхабадзе.
Інжынерна-тэхналагічны ўніверсітэт Туркменістана імя Огуз Хана ў Ашхабадзе стаў пляцоўкай, якая аб'яднала прадстаўнікоў акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі з 21 краіны свету - Беларусь, Венгрыя, Аўстрыя, Расія, Японія, Індыя, Эфіопія, Інданезія, Малайзія, Кітай, Казахстан, Турцыя, Узбекістан, В'етнам, Грузія, Тайвань, Швецыя, Данія, Румынія, Пакістан і інш.
Наталля Башун прыняла актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі: выступіла з дакладам, прадставіла патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта. Удзельнікі і госці канферэнцыі актыўна цікавіліся "летнімі школамі" ГрДУ імя Янкі Купалы, умовамі навучання ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры. Прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці абмяркоўвалі магчымыя кірункі сумеснай навуковай і праектнай дзейнасці.
Дарэчы, плануецца падпісанне Мемарандума паміж Інжынерна-тэхналагічным універсітэтам Туркменістана імя Огуз Хана і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.