Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступілі ў якасці экспертаў на трэнінгу "Медыя Майстар". Мерапрыемства арганізавана Маладзёжным парламентам пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў і Гродзенскім абласным Палацам творчасці дзяцей і моладзі.
Студэнты-журналісты Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у трохдзённым праекце і падзяліліся з моладдзю практычнымі навыкамі.
У першы дзень інтэнсіву спікеры правялі майстар-класы і расказалі пра тое, як працуюць сацыяльныя сеткі, як стварыць вірусны кантэнт і зрабіць гэта правільна. А на другі дзень рабяты падзяліліся на 4 каманды і стваралі ролікі самастойна: пад кіраўніцтвам блогераў. Тэма адна - адпачынак у лагеры, а вось фармат відэа ў кожнай групы - свой.
У якасці практычнага задання ўдзельнікам было прапанавана зняць кароткія відэа ў жанрах рэпартаж, агляд, апытанне і відэавізітоўка.
Ментарам па відэамантажы і здымкам апытання выступіла Карына Місцюк, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта. У дзяўчыны ёсць досвед працы на ТРК «Гродна 4», якім яна з задавальненнем падзялілася з маладымі людзьмі.
Сваімі ўражаннямі і вопытам падзяліўся студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, ментар каманды і старшыня Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Ягор Скяпко:
– Ідэя стварыць навучальныя курсы для моладзі па медыя ўзнікла прыкладна паўгода таму. А вось як увасобіць мары ў рэальнасць, разважаў доўга. Цікавіўся меркаваннямі, прасіў дапамогі і, атрымаўшы жаданае зялёнае святло, пачаў арганізацыю працэсу. Склалі праграму, запрасілі экспертаў, дамовіліся з лагерам і чакалі дня-X, - распавёў купалавец.
У апошні дзень інтэнсіву рабяты прэзентавалі свае відэаролікі журы, у складзе якога былі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, кіраўніцтва лагера і члены Маладзёжнага парламента.