З 15 па 18 жніўня 2024 года ў Лядовым палацы спорту г. Гродна прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай барацьбе. Прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, сярод якіх студэнты і выпускнікі факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта, прадэманстравалі выдатныя вынікі.
У жаночай барацьбе Гродзенская вобласць заняла 3 месца.
Ульяна Балько, студэнтка 3 курса, на 3-м месцы ў вагавой катэгорыі 68 кг. Яна Траццяк заняла 4 месца, Лізавета Лепеша - 7 месца і выпускніца факультэта фізічнай культуры 2024 года Анастасія Раманёнак - 3 месца.
У грэка-рымскай барацьбе Гродзенская вобласць на 2 месцы.
Аляксандр Гур'еў, студэнт 2 курса, стаў чэмпіёнам у вагавой катэгорыі 55 кг.
Бронзавыя медалі заваявалі студэнты 3 курса Мікіта Мурашка, Абдулмасіх Абдулмасіх, Уладзіслаў Дуброўскі.
За каманду Гродзенскай вобласці таксама выступалі студэнты Мацвей Сачко, Максім Янчурэвіч, Мікіта Семаковіч, Саід Ібрагімаў, Павел Савіцкі, Данііл Казлоў і выпускнікі ўніверсітэта: Яраслаў Кардаш, Расціслаў Болтах, Павел Лях, Радзік Куліеў, Шуай Мамедаў, Марк Баранчык, Дзмітрый Сулягін.
У вольнай барацьбе Гродзенская вобласць заняла 1 месца.
За каманду Гродзенскай вобласці выступалі студэнты Аляксей Лазарчык, Максім Рыгосік, а таксама выпускнікі-купалаўцы: Данііл Амельянчык, Аляксандр Гуштын, Віталь Песняк, Яраслаў Ядкоўскі, Андрэй Карпач, Віталь Ігнатовіч, Алег Стойлік.
Віншуем усіх удзельнікаў з бліскучымі вынікамі на чэмпіянаце! Жадаем новых перамог і спартыўных поспехаў!