На афіцыйным сайце комплекснай шматпрофільнай базы даных Scopus апублікаваны спіс уключаных у яе выданняў на жнівень 2024 года. Сярод часопісаў, прынятых у ліпені 2024 года, пазначаны Vesnik of Yanka Kupala State University of Grodno. Series 2. Mathematics. Physics. Informatics, Computer Technology and Сontrol / “Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 2. Матэматыка. Фізіка. Інфарматыка, вылічальная тэхніка і кіраванне».
Scopus – адна з самых аўтарытэтных баз даных, уключэнне ў якую патрабуе ад выданняў адпаведнасці высокім навуковым і публікацыйным стандартам.
Віншуем усіх купалаўцаў з гэтай падзеяй, якая азначае прызнанне нашага ўніверсітэта на міжнародным узроўні і высокую ацэнку сумесных намаганняў кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы, аўтараў, якія працуюць па трох навуковых напрамках, і рэдакцыі часопіса, які, дарэчы, сёлета адзначае сваё 25-годдзе .