«Школа лідэра» запрашае актыўных і энергічных студэнтаў 1-2 курсаў. Калі ты імкнешся да развіцця, удасканальваешся і валодаеш харызмай, калі ты ўмееш матываваць іншых і збіраць людзей вакол сябе, калі ты заўсёды гатовы даведвацца нешта новае – то дадзеная праграма створана для цябе! Заяўкі прымаюцца да 30 верасня.
Упершыню ў ГрДУ імя Янкі Купалы праект «Школа лідэра» – навучальны семінар студэнцкага актыву – стартаваў у верасні 2016 года. У 2019 годзе ў лік слухачоў школы была залічана максімальная колькасць чалавек за ўвесь час працы школы – 120 студэнтаў. Самыя актыўныя і зацікаўленыя з іх атрымалі сертыфікаты аб праходжанні навучання.
«Школа лідэра» – гэта не проста аб'яднанне па інтарэсах. Гэта магчымасць для купалаўцаў раскрыць свой асабісты, творчы і інтэлектуальны патэнцыял. У школе хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць паглыбіць не толькі свае веды, але і навучыцца прымяняць іх на практыцы, развіваць свае лідэрскія якасці і ў выніку навучання стануць сапраўднымі прафесіяналамі.
Далучайцеся, калі гатовы да выклікаў, імкніцеся да самаразвіцця і гатовы прымаць адказнасць за сваю будучыню. Разам з вопытнымі спецыялістамі вы станеце часткай каманды яркіх і паспяховых лідэраў, гатовых да новых здзяйсненняў.
Не выпусці свой шанец стаць лепшай версіяй сябе – далучайся да «Школы лідэра» і пачні свой шлях да поспеху ўжо сёння!