Міністэрства адукацыі запрашае прыняць удзел у конкурсе асобных праектаў навукова-даследчых работ, што фінансуюцца ў 2025 годзе (або ў 2025-2026 гадах - для праектаў, якія прадугледжваюць двухгадовы тэрмін рэалізацыі).
Тэрмін падачы ў Міністэрства адукацыі заявак на ўдзел у конкурсе асобных праектаў навукова-даследчых работ - да 12 лютага. Праца адпраўляецца ў папяровым выглядзе, дакументы неабходна скласці ў паслядоўнасці, прапісанай у 10-м пункце Палажэння.
Звяртаем увагу, што ад кожнай арганізацыі дапускаецца падача не больш як двух асобных праектаў, у тым ліку не менш як адзін асобны праект, які рэалізуецца маладымі вучонымі.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў Палажэнні. Кансультацыя - НДЧ (вул. Ажэшкі, 22, каб. 402) Дзянісік Алена Сцяпанаўна, тэл. 73-19-68. Калькуляцыя – НДЧ (вул. Ажэшкі, 22, каб. 406) Карнэль Вольга Іванаўна, тэл. 73-19-18.