Другі этап XV Дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы для вучняў 4-8 класаў праходзіць у Купалаўскім універсітэце да 25 студзеня, доступ да заданняў будзе закрыты ў 22.00. Падрабязная інфармацыя на сайце навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук». Далучайцеся!
Для рашэння будзе прапанавана 10 ці 12 задач. Іх неабходна будзе выканаць за 1 гадзіну. Прайсці алімпіяду можна на сайце math.grsu.by, таксама тут можна азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй.
Удзел у алімпіядзе садзейнічае не толькі паляпшэнню ведаў, але і развівае soft skills, якія будуць карысныя ў будучай кар'еры і паўсядзённым жыцці. Гэты досвед робіць удзел у алімпіядах каштоўным для кожнага школьніка, які імкнецца да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця.