Напярэдадні важнай падзеі ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзяць нарады, спецыялізаваныя семінары і сустрэчы, супрацоўнікі актыўна рыхтуюцца прыняць у сябе школьнікаў і стварыць усе неабходныя ўмовы для праходжання рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену.
4 лютага 2025 года супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з першым прарэктарам Аляксандрам Карэўскім прынялі ўдзел у рэспубліканскай нарадзе па пытаннях правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену і функцыянавання профільных класаў інжынернай накіраванасці з удзелам Міністра адукацыі Андрэя Іванца і намесніка Міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая.
У рамках нарады разглядаліся актуальныя пытанні правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, пытанні актывізацыі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі, інфармавання бацькоў аб магчымых траекторыях далейшага навучання выпускнікоў профільных класаў, у тым ліку інжынернай накіраванасці.
«Рэпетыцыя цэнтралізаванага іспыту павінна прайсці ў поўнай адпаведнасці з інструкцыяй. Мэта РЦЭ - адпрацаваць увесь механізм правядзення іспыту», - адзначыў Міністр адукацыі.
Акрамя таго, у гэты дзень адбылася нарада з чальцамі арганізацыйных камісій. На нарадзе былі разгледжаны асноўныя патрабаванні да арганізацыі і працэдуры правядзення іспыту, функцыі сябраў арганізацыйнай камісіі. Звярталася асаблівая ўвага на неабходнасць правядзення РЦЭ ў поўнай адпаведнасці з інструкцыяй.
У пяці карпусах ГрДУ імя Янкі Купалы РЦЭ па 12 прадметах будуць выконваць 1638 навучэнцаў. Усе памяшканні пункта правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага іспыту адпавядаюць патрабаванням Інструкцыі па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага іспыту.
У аўдыторыях будуць працаваць 290 педагогаў з устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна. Арганізацыйная камісія пункта правядзення РЦЭ складаецца з 43 сябраў камісіі.
Нагадваем, што ў суботу, 8 лютага 2025 года, па ўсёй краіне пройдзе рэпетыцыя цэнтралізаванага іспыту (РЦЭ). У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы РЦЭ будуць выконваць выпускнікі УАСА Кастрычніцкага раёна Гродна.