Напярэдадні аднаго з найважнейшых дзяржаўных свят у Купалаўскім універсітэце на ўсіх факультэтах праходзяць дыялогавыя пляцоўкі. Яны праводзяцца ў рамках тыдня мерапрыемстваў «Канстытуцыя маёй краіны», прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Таксама ў спісе мерапрыемстваў і іншыя цікавыя падзеі.
Так, дыялогавая пляцоўка на тэму «Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, прайшла на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі кіраўнікі прававога сектара Школы асветы – дацэнты кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева і Рыгор Траццякоў, а таксама студэнты юрыдычнага факультэта.
У час сустрэчы на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі важнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у гісторыі развіцця нашай краіны і жыцця кожнага грамадзяніна.
Завяршылася сустрэча пазнавальнай віктарынай, якая дапамагла студэнтам праверыць свае веды па гісторыі і сутнасці Асноўнага Закона сваёй краіны.
Таксама адбыліся дыялогавыя пляцоўкі на тэму «Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы» на юрыдычным факультэце, факультэце біялогіі і экалогіі, факультэце матэматыкі і інфарматыкі. Удзельнікі дыскусійнага форуму прыйшлі да адзінай думкі – Канстытуцыя ўяўляе сабой важнейшы дакумент, які рэгулюе ўсе бакі жыццядзейнасці дзяржавы, вызначае сацыяльна-палітычныя, эканамічныя і іншыя асновы дзяржаўнасці, забяспечвае ўстойлівасць грамадства. Кіраўнікі і ўдзельнікі прававога сектара прапанавалі зірнуць на Асноўны Закон дзяржавы праз прызму гісторыі станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці.
Акрамя таго, у рамках тыдня мерапрыемстваў «Канстытуцыя маёй краіны», прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, куратары навучальных груп праводзяць тэматычныя інфармацыйныя гадзіны са студэнтамі. На абмеркаванне выносяцца пытанні, звязаныя з гісторыяй развіцця дзяржаўнасці і з'яўленні першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Размова ідзе аб прычынах, якія абумовілі неабходнасць унясення змяненняў у тэкст першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падкрэсліваецца значнасць канстытуцыйных правоў і абавязкаў чалавека і грамадзяніна, і іншыя. Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны працягнуцца да канца тыдня.
Важнай часткай тэматычнага тыдня сталі інтэлектуальныя гульні «Асоба. Грамадства. Дзяржава» і «Я ведаю!», а таксама анлайн-віктарына «Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы».