Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізуе для студэнтаў 28 кастрычніка 2016 года экскурсію па маршруту «Старыя Васілішкі – Шчучын – Мураванка – Ліда – Іўе – Гервяты – Кушляны – Залессе – Крэва – Баруны – Гальшаны».
Падчас экскурсіі купалаўцы сустрэнуцца з цікавымі людзьмі, наведаюць шмат цікавых гістарычных мясцін, убачаць помнікі культуры нацыянальнага і еўрапейскага значэння. Сярод іх – дом-музей рок-музыканта Чэслава Немана, Мураванкаўская царква-крэпасць (пачатак XVI ст.), старажытныя замкі ў Лідзе (XIV ст.), Крэва (XIV ст.), Гальшанах (пачатак XVII ст.), мусульманская мячэць у Іўі (XIХ ст.), помнік архітэктуры «віленскага барока» ў Барунах (XVIІI ст.), музей Францішка Багушэвіча ў на яго радзіме ў Кушлянах, «Паўночныя Афіны» – сядзіба Міхаіла Клеафаса Агінскага ў Залессі (пачатак XIХ ст.).
Запіс у прафесара кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святланы Марозавай (тэл. + 375 (29) 589-09-49).
Кошт экскурсіі – арыенціровачна 30 беларускіх рублеў.