Лён вызначыў творчы лёс аўтара выставы Таццяны Козік з Полацку. Глыбіня адценняў і колераў лёну, багацце фактур дапамаглі ажыццявіць бясконцыя летуценні.
Таццяна Козік выбрала чысціню – чысціню матэрыяла і сродкаў выканання, натуральныя колеры і адценні. Графіка малюнкаў на тканіне перадае розныя настроі і пачуцці. А ў калекцыі адзення аўтар паспрабавала ажыццявіць сваю мару – перанесці паэтычны настрой у матэрыяльныя рэчы штодзённага карыстання.
Адкрыццё адбудзецца 17 мая ў 17.30.
Выстава будзе працаваць з 17 мая па 9 ліпеня. Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага прагляду.