23 студзеня студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» ГрДУ імя Янкі Купалы разам з выкладчыкамі кафедры «Турызм і культурная спадчына» Юліяй Кейко і Святланай Чувак наведалі творчую выставу народных майстроў Ваўкавышчыны.
Выстава зладжана на пляцоўцы Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (ГАМЦНТ), які з’яўляецца філіялам кафедры.
Суквецце талентаў самых розных накірункаў традыцыйных рамёстваў былі прадстаўлены як у выставачнай залі, так і ў ходзе майстар-класаў. Спецыяльную экскурсію для студэнтаў правяла Яніна Барысевіч – галоўны спецыяліст ГАМЦНТ.
Чарговы візіт студэнтаў турыстычнай спецыяльнасці з мэтаю пашырэння кругагляду ў галіне традыцыйнай беларускай культуры – гэта магчымасць засвоіць важныя для прэзентацыі нацыянальнай культуры ўзоры. Такі светапоглядавы бэкграўнд будучых спецыялістаў нацыянальнай турыстычнай індустрыі дапаможа ім у творчай прапанове прадукту як ва ўнутраным, так і ва ўяздным турызме.