Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ, кафедра гісторыі Беларусі) і Гродзенская Праваслаўная епархія.
Круглы стол праводзіцца ў межах навукова-даследчай работы “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа (канец Х–пачатак ХХ стст.)”.
Перад пачаткам працы круглага стала адбыўся малебен у Гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел: Яго Прэасвяшчэнства Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі; Аляксандр Чэслававіч Лойка, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; прарэктар па навуці і інавацыях ГрДУ прафесар Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч; дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ дацэнт Эдмунд Станіслававіч Ярмусік; протаіерэй Аляксандр Велісейчык, благачынны Гродзенскай акругі; святар Уладзімір Гарыдавец, клірык Віцебскай праваслаўнай епархіі; протадыякан Павел Бубноў, кандыдат багаслоўя (Мінскія Духоўныя акадэмія і семінарыя); айцец Андрэй Крот, магістр тэалогіі (грэка-каталіцкая парафія Маці Божае Фацімскай, г. Гродна); святар Ігар Данільчык, клірык Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы (г. Гродна); а таксама выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі наступныя пытанні: перанясенне мошчаў Еўфрасінні Полацкай і яго значэнне для духоўнасці беларускага народа; гісторыя мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай; грамадска-палітычныя погляды Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага; біблейскія правобразы ў Пасхальных павучаннях Кірылы Тураўскага; Кірыла Тураўскі ў даследаваннях айца Аляксандра Надсана; постаць Кірылы Тураўскага паводле даследаванняў ксяндза Пятра Татарыновіча; Кіева-Пячэрскі манаскі рух і яго ўплыў на духоўнае жыццё старажытнага Полацка; тэалагічныя погляды Кірылы Тураўскага; чалавек рэлігійны і чалавек эканамічны: трансфармацыя сацыякультурных прыярытэтаў і інш.
Плануецца, што семінары такой тэматыкі, на якіх будзе ісці гаворка аб вялікіх дзеячах беларускай гісторыі, стануць ва універсітэце штогадовымі.




