Дні навукі і творчасці кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання адзначыліся яшчэ адной падзеяй. 21 лютага 2014 года у гонар Міжнароднага дня роднай мовы на педагагічным факультэце выкладчыкамі кафедры А.М.Лапкоўскай, З.М.Тамашэвіч, А.К.Гачко, С.В.Асабінай была арганізавана і праведзена акцыя “Далучы сваю далонь!”
Міжнародны дзень роднай мовы (InternationalMotherLanguageDay) быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй UNESCO 17 лістапада 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года.
У фае вучэбнага корпуса па вул.Захарава, 32 студэнты пад вясёлую музыку сустракалі з віншаваннямі кожнага і прапаноўвалі пакінуць на плакаце абрыс сваёй далоні з подпісам у знак згоды з выказваннем: “Калі ты за тое, што беларус павінен ведаць родную мову, далучы сваю далонь”.
У акцыі прынялі удзел беларускія і замежныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта.
Старанна абводзілі свае далоні і загадчык кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання І.М.Кавінкіна, і дацэнт кафедры А.П.Пусташыла, а дацэнт кафедры З.М. Тамашэвіч яшчэ і зрабіла надпіс “Люблю родную Беларусь і яе мову!”
На мерапрыемства завітала і “пакінула” сваю далонь намеснік начальніка упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Ларыса Міхайлаўна Таранцей. Не абышоў акцыю і старшыня першаснай студэнцкай арганізацыі “Белая Русь” Сяргей Алегавіч Іваноў.
Пад час акцыі студэнты чыталі вершы пра мову, расказвалі пра гісторыю ўзнікнення свята. Практычна ўсіх удзельнікаў зацікавіў верш Віктара Шведа “Мову родную беражы…”
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мову ў сэрцы не губі.
Мовы роднай не кідай.
Пад час акцыі высветлілася, што ва ўнівесітэце з павагай адносяцца да роднай мовы, а словы Пімена Панчанкі: “Кажуць, мова мая аджывае век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, як раса, як сляза, як зара.” сталі своеасаблівым эпіграфам гэтага дня.
Куратар 13 групы А.В.Бэкман, куратар 15 групы М.І.Лойка