Упершыню ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла бібліяноч.
Тэма ў гэтым годзе – “1000 герояў і адна ноч у бібліятэцы” (па матывах усім вядомых казак), так як казкі – не проста захапляльныя творы для дзяцей, у іх кожны дарослы знойдзе шмат павучальнага.
У гэты вечар працавала некалькі пляцовак. У фае бібліятэкі праводзіліся майстар-класы для дзяцей і дарослых: маляванне карцін рознакаляровымі крупамі, стварэнне паштовак і кветак, вязанне кручком цацак, сурвэтак, адзення і іншае. Асобна дзейнічала пляцоўка для дзяцей: можна было пагуляць у настольныя гульні, паразгадваць рэбусы і крыжаванкі, а таксама навучыцца маляваць разам з прафесійным мастаком. Любімыя мультфільмы і казкі госці маглі паглядзець на пляцоўцы “У гасцях у кінаказкі”. У чытальнай зале сканцэнтраваліся самыя разумныя і вынаходлівыя: тут праходзіла інтэлектуальная гульня “Аднойчы ў казцы”, у якой актыўны ўдзел прынялі аспіранты ўніверсітэта, а таксама дзейнічала пляцоўка настольных гульняў для дарослых.
Заключнай ноткай мерапрыемства стала караоке “Гукі чароўнай скарбонкі”, дзе кожны мог прадэманстраваць свае музычныя здольнасці.
Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні бібліяночы прынялі студэнты і выкладчыкі педагагічнага факультэта. Фінансавую падтрымку ў арганізацыі мерапрыемства аказала пярвічная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
- Бібліяноч “1000 герояў і адна ноч у бібліятэцы” адчыніла дзверы для ўсіх жадаючых
- Майстар-клас па маляванню рознакаляровымі крупамі для самых маленькіх наведвальнікаў
- Адкрыццё пляцоўкі настольных гульняў для дзяцей
- Прывітальнае слова дырэктара бібліятэкі перад інтэлектуальнай гульнёй “Аднойчы ў казцы”
- Каманда інтэлектуальнай гульні “Аднойчы ў казцы”
- Падчас інтэлектуальнай гульні “Аднойчы ў казцы”
- Падчас інтэлектуальнай гульні “Аднойчы ў казцы”
- Наведванне галерэі “Універсум” перад майстар-класам
- Праца пляцоўкі настольных гульняў
- Майстар-клас па вязанню кручком
- Стварэнне кветак з рознакаляровай паперы
- Экскурсія для ўсіх жадаючых у фонд бібліятэкі
- Вучымся маляваць букет кветак
- Майстар-клас па вязанню цацак
- Падчас інтэлектуальнай гульні “Аднойчы ў казцы”
- Майсатр-клас па стварэнню святочных паштовак
- Каманда-пераможца інтэлектуальнай гульні “Аднойчы ў казцы”
- Паштоўка ад педагагічнага факультэта для навуковай бібліятэкі
- Праца пляцоўкі настольных гульняў
- Песня-падарунак ад самай маленькай удзельніцы бібліяночы
- Усе разам спяваем песні з мультфільмаў і казак