Мерапрыемства адбылося ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску і было прысвечана 90-годдзю Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з Днем нараджэння павіншаваў Інстытут прарэктар па навуковай рабоце Юрый Раманоўскі.
Удзел у Кангрэсе прыняла група навукова-даследчага праекта «Функцыянаванне беларускай мовы ў двухмоўных рэгіянальных СМІ», які выконваецца ў Купалаўскім універсітэце ў межах Джяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў (падпраграма «Камп’ютарныя тэхналогіі ў тэорыі і практыцы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі») пад кіраўніцтвам прафесара кафедры пераклада і міжкультурнай камунікацыі Людмілы Рычковай.
У межах секцыі «Роля IT у правядзенні лінгвістычных даследаванняў», якой кіравала прафесар Людміла Рычкова, былі прадстаўлены і абмеркаваны даклад дацэнтаў Іны Бубновіч і Ірыны Чэпікавай «Методыка выяўлення рэгіянальна адметнай лексікі (на матэрыяле беларускамоўных тэкстаў СМІ)» і даклад старшага выкладчыка Алесі Станкевіч «Лексический фонд белорусскоязычной части корпуса региональных СМИ». Даклады атрымалі высокую ацэнку з боку прысутных, сярод якіх быў адзін з найбуйнейшых спецыялістаў у галіне камп’ютарнай лінгвістыкі на постсавецкай прасторы Уладзімір Шырокаў, дырэктар Украінскага моўна-інфармацыйнага фонда НАН Украіны, доктар тэхнічных навук, акадэмік НАН Украіны.
Сярод іншых дакладаў была таксама прэзентавана навуковая праца аспіранткі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Кузняцовай Д.У. «Электронныя рэсурсы беларускай мовы ў аспекце адлюстравання спецыяльнай лексікі», якая выконвае дысертацыйнае даследаванне пад навуковым кіраўніцтвам Людмілы Рычковай. У сваю чэргу Людміла Васільеўна выступіла на Кангрэсе з пленарным дакладам “Беларускамоўныя электронныя рэсурсы: прагматычны аспект”.