Конкурс ладзіцца ГрДУ імя Янкі Купалы да Дня памяці прэпадобнай Ефрасінні Полацкай.
Асноўная мэта конкурсу – папулярызацыя нацыянальнай культуры, развіццё духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі. Стаць удзельнікамі конкурсу і прадэманстраваць свой творчы погляд на знакамітую асобу Беларусі могуць студэнты і магістранты ўніверсітэта, навучэнцы каледжаў.
Журы ў эсэ купалаўцаў ацэніць раскрыццё тэмы і зместу, навукова-канкрэтную аснову, падкрэсленую суб’ектыўнасць выказвання, будзе ўлічваць таксама арыентаванасць на жывую гутарковую мову, адрасаванасць іншаму чытачу, праблемнасць і адметнасці кампазіцыі тэксту. Таксама ўдзельніку патрэбна звярнуць увагу на наяўнасць вобразных элементаў і граматнасць пры падрыхтоўцы эсэ.
Каб прыняць удзел у конкурсе патрэбна даслаць у электронным і папяровым выглядзе заяўку, дзе ўказаць: імя, імя па бацьку, прозвішча, факультэт і спецыяльнасць, курс, групу, тэлефон і электронную пошту. Да заяўкі прыкласці тэкст эсэ. Адрас аргкамітэта: 230023, г.Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а. Кантакты: (152)73-19-24, 74-43-78, е-mаil: library@grsu.by.
Творчыя працы на конкурс “Нябесная заступніца Беларусі” аргкамітэт прымае да 15 мая. Вынікі конкурсу будуць падведзены 25 мая.