Дзесяць інфармацыйных турыстычных стэндаў з’явіліся ў тых частках горада, якія звязаны з рознымі момантамі жыцця знакамітай пісьменніцы.
Турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшка ў Гродна ГрДУ імя Янкі Купалы вырабіў і ўстанавіў ў рамках міжнароднага трансгранічнага праекта Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020» і ў адпаведнасці з рашэннямі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Месцы ўстаноўкі стэндаў выбраны на падставе найноўшых даследаванняў жыцця пісьменніцы і істотна пашыраюць культурную і турыстычную прастору нашага горада. Стэнды з’явіліся ў мікрараёне Вішнявец, парку Румлёва, на вуліцах Парыжскай Камуны, Карла Маркса, Карбышава і вуліцы Элізы Ажэшка.
Правядзенне сімвалічнага адкрыцця турыстычных інфармацыйных стэндаў адбылося сёння каля помніка Элізе Ажэшка, дзе і ўсталяваны адзін з інфармацыйных стэндаў.