Фотаконкурс прысвечаны “Дню народнага адзінства” – новаму святу, якое ўпершыню будзе адзначана 17 верасня. Да ўдзелу запрашаюцца не толькі Купалаўцы. Свае фотаработы могуць дасылаць студэнты ГрДМУ і ГДАУ.
Як расказалі арганізатары фотаконкурсу, ён накіраваны на данясенне важнасці яднання беларускага народа і фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі ў моладзі. Для ўдзелу прапануюцца чатыры намінацыі: «Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі», «Мой горад самы лепшы», «Я беларус і гэтым ганаруся», «Зроблена ў Беларусі».
Адзін аўтар можа даслаць фотакарткі на суд журы ва ўсе намінацыі, калі будзе такое жаданне, у кожнай з іх не павінна быць больш чым тры фота ад аднаго чалавека. Што жа можа быць адлюстравана на конкурсных фота? Цудоўная беларуская прырода, гарадскія і сельскія краявіды, гістарычныя помнікі, мілы сэрцу кавалачак вашай малой радзімы. Таксама можна дасылаць работы, якія адлюстроўваюць здаровы лад жыцця, удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці. А можна адлюстраваць прадстаўнікоў розных прафесій. Увогуле, поле для творчасці вялікае.
Конкурс арганізаваны з падачы Цэнтра студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы, аддзелу падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з «БРСМ» і прафкамам студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Заяўкі на ўдзел і фотаработы неабходна да 15 верасня выслаць на электронную пошту: uvr@grsu.by. Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць у аддзеле падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў па адрасе: вул. Ажэшка, 22, каб. 308; або па тэлефоне: (80152) 39-72-09.