Святкаванне Дня нараджэння ўніверсітэта працягваецца! Чарговай падзеяй ва ўрачыстым калейдаскопе стаў флэшмоб “Купалава слова гучыць па ўсім свеце”.
Флэшмоб аб’яднаў дзве падзеі: Дзень нараджэння ўніверсітэта і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. І хаця важная падзея ў чэрвені, урачыстасці ва ўніверсітэце распланаваныя на ўвесь год!
Творы вялікага класіка гучaлі на самых розных мовах: беларускай, рускай, польскай, ураінскай, узбекскай, туркменскай, кітайскай, нямецкай, французскай, англійскай, іспанскай.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства ўклалі душу ў кожны радок, напісаны вялікім Песняром.