Cтудэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы мелі мажлівасць пазнаёміцца з новымі кнігамі Алеся Сушы, беларускага культуролага, кнігазнаўцы.
Увазе прысутных былі прадстаўлены два выданні: “Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы” і “Вынаходства Буквара ў Беларусі” (другая кніга адаптавана для дзяцей).
Алесь Аляксандравіч распавёў шмат цікавых фактаў: калі і дзе з’явіліся першыя буквары, як яны развіваліся і змяняліся, чаму многія буквары не захаваліся, дзе зараз захоўваюцца некаторыя экзэмпляры (адзінкавыя!).
Таксама на сустрэчы прысутнічалі пратаерэй Аляксандр, настаяцель Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы і супрацоўнікі выдавецтва “Беларусь”, у якім былі выдадзены прэзентаваныя кнігі.
Пазнаёміцца з унікальнымі выданнямі можна ў навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта.