Навуковай бібліятэкай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізаваны збор мастацкай літаратуры для Мураванскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для пажылых і інвалідаў.
Супрацоўнікамі ўніверсітэта было прапанавана каля 200 кніг пераважна дэтэктыўнай літаратуры, фантастыкі, фэнтэзі, а таксама класічных твораў айчыннага і замежнага мастацкага пісьменства.
Дарэчы, падобныя акцыі ў бібліятэцы праходзяць рэгулярна і людзі ахвотна да іх далучаюцца.