Навуковай бібліятэкай ГрДУ імя Янкі Купалы быў зладжаны квэст «Купалаў след у Alma-mater», удзел у якім прынялі студэнты 10 факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Кожная каманда ў розных кропках павінна была выканаць 13 заданняў, звязаных з прысутнасцю класіка ў нашым універсітэце. Для належнага выканання задання неабходна было паказаць веды па гісторыі літаратуры, розных відах мастацтва, матэматыцы, гісторыі і іншых навуках. Асаблівая ўвага звярталася на пытанні ўніверсітэтазнаўства.
Па выніках квэсту дыпломам 3 ступені ўзнагароджана каманда “Тригада” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца ў каманды “Fortuna” інжынерна-будаўнічага факультэта. Пераможцай стала каманда “Дружба” факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
Падчас выканання кожнага задання студэнты павінны былі праявіць надзвычайную ўважлівасць, бо атрыманыя веды ім спатрэбіліся пры правядзенні бліц-гульні, пераможцай якой стала каманда “Барбарыкі” педагагічнага факультэта.
Па выніках квэста студэнты Купалаўскага ўніверсітэта атрымалі не толькі зарад энергіі і новыя веды, але і сувенірную прадукцыю з сімволікай Купалаўскага года, створаную выдавецкім цэнтрам універсітэта.