1 жніўня ў Купалаўскім універсітэце адчыніла дзверы Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».
Удзельнікі Летняй школы вывучаюць беларускую мову і знаёмяцца з традыцыямі і фальклорам Беларусі. Тэарэтычныя заняткі прысвечаны асаблівасцям беларускага маўлення, правапісу, граматычным катэгорыям роду, ліку і склону, вершаваным жанрам і формам у сучаснай беларускай паэзіі, фразеалогіі, а таксама безэквівалентнай лексіцы беларускай мовы.
Вандроўкі па гістарычных мясцінах Гродна і Беларусі, экскурсіі ў музеі, майстар-класы, гістарычныя квэсты - ўсё гёта пра Летнюю школа беларускай мовы.
Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы ужо паспелі пабываць у музеі Максіма Багдановіча, на Аўгустоўскім канале, у музеі пісанкі (аг. Сапоцкін) і ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі.
“Летняя беларуская школа - гэта ўнікальны адукацыйны праект, які дапамагае замежнікам зразумець і вывучыць беларускую мову і культуру, асаблівасці беларускага менталітэту і традыцый. Самае запамінальнае - гэта экскурсіі па маляўнічых і гістарычных мясцінах Беларусі!"- адзначыла Руслана Талсташэева, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, удзельніца Летняй школы беларускай мовы.
Летняя школа будзе дзейнічаць да 12 жніўня.
Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.