Ужо другі тыдзень ў Купалаўскім універсітэце працуе Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».
Удзельнікі Летняй школы вывучаюць беларускую мову і знаёмяцца з традыцыямі і фальклорам Беларусі.
Другі тыдзень навучання прысвечаны асаблівасцям беларускага маўлення, беларускім святам, традыцыйным сямейным абрадам і іншым цікавым рысам беларускай мовы і культуры.
Экскурсіі ў музеі і вандроўкі па гістарычных мясцінах Гродна і Беларусі сталі ўжо добрай традыцыяй Летняй школы беларускай мовы.
Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы ўжо паспелі пабываць у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі і сёння іх чакае пазнавальная экскурсія ў г. Ліда, дзе яны наведаюць адну з візітных картак Гродзенскай вобласці - Лідскі замак.
Яшчэ адным з запамінальных мерапрыемстваў Летняй школы беларускай мовы і культуры з'яўляецца майстар-клас па гатаванні страў беларускай кухні “Пакаштуйце - смачна!”
Удзельнікі гатавалі традыцыйныя стравы беларускай кухні: суп гарбузік, рыба па-гультайску, дзьмухаўцы і іншае.
— Гэты праект дапамагае нам, замежным студэнтам, больш пагрузіцца ў культурнае асяроддзе Беларусі. Летняя школа беларускай мовы і культуры дае магчымасць атрымліваць новыя веды аб традыцыях і фальклоры беларускага народа. Экскурсіі, майстар класы, заняткі - усё гэта з'яўляецца добрым спосабам апускання ў культуру Беларусі, - адзначыла Руслана Талсташэева, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, удзельніца Летняй школы беларускай мовы.
Ужо заўтра Летняя школа беларускай мовы і культуры ўручыць сертыфікаты навучэнцам аб заканчэнні дадзенага адукацыйнага праекта.
Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.