У Купалаўскім універсітэце замежныя слухачы з захапленнем наведваюць заняткі ў Летняй школе беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».
10 жніўня старшы выкладчык, магістр педагагічных навук Святлана Грынько правяла цікавыя заняткі па тэме «Музей асобы па-беларуску».
Таксама для ўдзельнікаў школы «Пад светлым іменем Купалы» быў арганізаваны майстар-клас па беларускай кухні з дэгустацыяй. Кулінарны майстар-клас − гэта выдатная магчымасць, якая садзейнічае паглыбленаму вывучэнню нацыянальных асаблівасцей. Гастранамічныя майстар-класы дапамагаюць навучыцца гатаваць разнастайныя стравы альбо удасканаліць навык, атрымаць каштоўны вопыт, развіць творчыя здольнасці і праявіць фантазію, а таксама пазнаёміцца з культурай беларускай кухні.
Кожнаму ўдзельніку быў прадастаўлены набор неабходных прадуктаў і посуду. Задача вучня − уважліва сачыць і паўтараць кожнае дзеянне за шэфам. Атрымаўся цэлы кулінарны квэст з цікавымі заданнямі і наступнай дэгустацыяй.
Ужо 16 жніўня Летняя школа беларускай мовы і культуры ўручыць сертыфікаты навучэнцам аб заканчэнні дадзенага адукацыйнага праекта. Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта