Сябры СНК «Археалагічны гурток» разам са студэнтамі першага курса спецыяльнасці «Гісторыя» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Гаршкова правялі археалагічныя даследаванні на помніку Гродна 37, які размяшчаецца на тэрыторыі лесапарка «Пышкі».
Дадзены археалагічны аб’ект быў адкрыты ў 2021 годзе, на яго тэрыторыі пад час паверхневых збораў была атрымана калекцыя крамянёвых матэрыялаў. Сёлета працы былі накіраваны на шурфоўку мясцовасці з мэтай прасачыць наяўнасць рэшткаў культурнага пласта на ворыўным полі.
У выніку праведзеных даследаванняў былі атрыманы дадзеныя, якія дазваляюць вылучыць некалькі этапаў засялення гэтай мясцовасці і вызначыць ступень перспектыўнасці правядзення далейшых прац на помніку Гродна 37.