Наукова-даследчая дзейнасць у галіне гісторыі з’яўляецца важным аспектам прагрэсу чалавецтва. Дзякуючы вынікам працы навукоўцаў, можна лепш зразумець грамадства.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы выкарыстоўвае перадавыя тэхналогіі для навукова-даследчай дзейнасці. У 2021 годзе была створана і дэманструецца перасоўная выстава «Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння», якая прадстаўляе гісторыю рэгіёна. Магістар гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў правёў даследаванні помніка Кавальцы 1, якія дазволілі скарэктаваць храналагічныя рамкі яго існавання, і тут было сабрана каля 1000 артэфактаў. Палявыя даследаванні стаянкі-майстэрні Кавальцы 1 дапамаглі зразумець працэс засялення басейна ракі Нёман у фінальным палеаліце (14-10 тысяч гадоў таму).
Першы раз пры правядзенні даследаванняў была прыменена методыка суцэльнай фіксацыі артэфактаў пры дапамозе тахеометра з наступнай трохмернай апрацоўкай інфармацыі ў ГІС. Для вызначэння характару культурных напластаванняў упершыню быў прыменены грануламетрычны метад сітавым спосабам пры падтрымцы інжынернага факультэта.
Інтэрнэт-рэсурс «Археалагічная экспазіцыя ГрДУ» з’яўляецца ўнікальным праектам, які папулярызуе гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі і дазваляе больш дакладна вывучаць гісторыю і культуру рэгіёнаў. Студэнты спецыяльнасцей «Гісторыя» актыўна ўдзельнічаюць у яго распрацоўцы і папаўненні.