Гістарычная гульня ажыцяўляецца пад эгідаю факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта і аб'ядноўвае юных знаўцаў Гродна.
Учора, 25 красавіка, адбылася 26-ая гарадская краязнаўчая гульня «Мой Гродна». У гэтым годзе яна аб'яднала 24 каманды.
120 удзельнікаў са сваімі настаўнікамі-кіраўнікамі сабраліся ў актавай зале Купалаўскага ўніверсітэта, каб пачаць гістарычную гульню. За час мерапрыемства яго ўдзельнікі паспрабавалі прайсці 22 кропкі ў гістарычным раёне «Гарадніцы» і адказаць на складаныя пытанні па гісторыі і культуры нашага горада.
Наступным этапам праверкі ведаў стаў конкурс капітанаў, дзе лідары каманд прадэманстравалі свае веды па гісторыі постацей, звязанных з Гродна, расшыфравалі змест старых фота горада і растлумачылі выявы з гравюры XVI ст. М. Цюнта - Г. Адельгаўзэра.
У выніку пераможцамі сталі наступныя каманды: Гімназіа №1 імя акадэміка Карскага – I месца; Сярэдняя школа №38 – II месца; Гімназія №9 імя Кірычэнка – III месца.
Гульня адбылася пры актыўнай дапамозе студэнтаў-валанцёраў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, прафкому студэнтаў, кафедры турызму і культурнай спадчыны, Гродзенскага абластнога цэнтра турызму і краязнаўства. Вялікая роля ў падрыхтоўцы гульні належыць ставаральніку музея «Гродна-міні» Ігару Лапехе.
Важна, што гульня ажыцяўляецца пад настаўніцтвам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, бо сённяшнія юныя знаўцы горада Гродна – заўтрашнія студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.