З 3 па 9 чэрвеня 2024 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», накіраваная на папулярызацыю ўнутранага турызму. Яе арганізатарамі выступаюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.
Другі год гісторыка-краязнаўчы музей Ваўкавыскага каледжа ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Мэта акцыі – папулярызацыя ўнутранага турызму.
У межах акцыі навучэнцы першага курса спецыяльнасці «Арганізацыя турыстычных паслуг», экскурсаводы музея Карына Галаднікова, Варвара Задарожная, Вераніка Земкова, Аляксандра Чарапенька, Валерыя Данільчык, студэнтка-практыкантка трэцяга курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Анастасія Жыліч правялі майстар-клас для студэнтаў першага курса. Усяго ў правядзенні экскурсіі было задзейнічана 19 навучэнцаў.
Вынікам майстар-класу стала не толькі ўдзячнасць першакурснікаў, але і жаданне ў наступным навучальным годзе папоўніць рады экскурсаводаў музея.
Адзначым, што ў рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» задзейнічаны аб'екты з усіх абласцей Беларусі. Разам з тым вылучыліся і лідары. Больш за ўсё заявак для ўдзелу ў акцыі паступіла з Гродзенскай вобласці, следам ідуць Віцебскі і Брэсцкі рэгіёны.